беларусы (biełarusy)
імкнецца сонца да родных лясоў,
робіць з рэк ды азёр люстэрка.
узор волі слуцкіх паясоў,
панясем да магілы жыцця свайго сведкі.
мы былі тут і будзем далей,
нарадзіла нас гэта зямля.
воля Бога ды шчасця кішэнь,
нашых твараў не схавае імгла.
бо з табой, Беларусь, нарадзілісь,
бо да нас ты была і жыла.
і любіць табе мы навучылісь,
тваю прыгажосць не згубіць імгла.
мы цябе зберагчы абяцаем,
добрым словам ці з зброяй у руках.
не забудзем і не пахаваем,
сцяг твой вольны і вольны наш шлях.
лёс чароўны, гісторыя свету,
без цябе не завемся ніяк.
наша спадчына — ты наша мэта,
беларусамі завемся мы, брат!
imkniecca sonca da rodnych liasoŭ,
robić z rek dy azior liusterka.
uzor voli sluckich pajasoŭ,
paniasiem da mahily žyccia svajho sviedki.
my byli tut i budziem daliej,
naradzila nas heta ziamlia.
volia Boha dy ščascia kišeń,
našych tvaraŭ nie schavaje imhla.
bo z taboj, Bielaruś, naradziliś,
bo da nas ty byla i žyla.
i liubić tabie my navučyliś,
tvaju pryhažosć nie zhubić imhla.
my ciabie zbierahčy abiacajem,
dobrym slovam ci z zbrojaj u rukach.
nie zabudziem i nie pachavajem,
sciah tvoj voĺny i voĺny naš šliach.
lios čaroŭny, historyja svietu,
biez ciabie nie zaviemsia nijak.
naša spadčyna — ty naša meta,
bielarusami zaviemsia my, brat!
